У брэсцкай бальніцы памерла жанчына, якую збіў 81-гадовы кіроўца
У брэсцкай бальніцы памерла жанчына, якую збіў 81-гадовы кіроўца. Як паведамляла Еўрарадыё, здарэнне адбылося каля 17-й гадзіны ў нядзелю на вуліцы Суворава. 74-гадовая жанчына пераходзіла праезную частку дарогі па нерэгуляваным пешаходным пераходзе і трапіла пад "Жыгулі". З цяжкімі траўмамі пацярпелую даставілі ў рэанімацыйнае аддзяленне бальніцы. Лекары не змаглі выратаваць жыццё жанчыне, яе не стала ўжо праз дзве гадзіны.
Па факце дарожна-транспартнага здарэння праводзіцца праверка.
Фота: brestcity.com