У Брэсце з-за кароткага замыкання лядоўні згарэла кватэра (фота, відэа)

У Брэсце з-за кароткага замыкання лядоўні згарэла кватэра (фота, відэа)

Кароткае замыканне лядоўні стала прычынай пажару ў кватэры — здарэнне адбылося 24 снежня ў Брэсце, у дзевяціпавярховым доме па вуліцы Міцкевіча. У 12.48 на лінію МНС паступіла паведамленне пра ўзгаранне ў кватэры на сёмым паверсе. У момант здарэння гаспадыня жылля была на вуліцы.

На лесвічнай пляцоўцы сёмага паверха здарылася задымленне, з-за чаго выратавальнікі вымушаныя былі эвакуяваць з бліжэйшых кватэраў 11 чалавек, у тым ліку 1 дзіця. Пажар ліквідавалі літаральна за 10 хвілінаў.

Агнём знішчаная лядоўня, пашкоджаная аздоба кухні, сцены і столь у кватэры закураныя, паведамляе прэс-служба МНС.

Фота: МНС

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі