У Брэсце ў аварыю трапіла "хуткая", якая везла дзіця ў цяжкім стане
![У Брэсце ў аварыю трапіла "хуткая", якая везла дзіця ў цяжкім стане](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/rzdxogo_juq.jpg.webp?itok=dG1_AxUM)
У Брэсце ў аварыю трапіла "хуткая", якая везла дзіця ў цяжкім стане. Як паведамляе прэс-служба ДАІ Брэсцкай вобласці, здарэнне адбылося каля 10:40 у панядзелак. 33-гадовы кіроўцы "Хонды" на скрыжаванні не прапусціў аўтамабіль хуткай меддапамогі, які рухаўся з уключанымі маячкамі сіняга колеру і спецыяльнай гукавой сігналізацыяй.
На шчасце, ніхто з людзей не пацярпеў. Аўтамабілі атрымалі механічныя пашкоджанні.
![У Брэсце ў аварыю трапіла "хуткая", якая везла дзіця ў цяжкім стане](/sites/default/files/paragraphs/image/rfnqansvs8k.jpg)
vk.com/brestgai
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.