Вы тут

У Брэсце ў -14 за піцай на зніжцы стаяла чарга ў 100 чалавек

Чарга за піцай на зніжцы ў Брэсце​ / brestcity.com

7 лютага каля "ДодоПицца" ў Брэсце сабралася чарга ў 100 чалавек. Прычына — акцыя з піцай на зніжцы. Піцэрыя заявіла, што плануе прыгатаваць за дзень тры тысячы піц, кожная з якіх будзе каштаваць усяго 3,99 рубля.

Сайт brestcity.com піша, што па стане на 12:30 у чарзе побач з піцэрыяй знаходзілася каля 100 чалавек. Пры гэтым на вуліцы было вельмі халодна: да -14 па Цэльсіі.

Хлопцы, якія неслі піцу, распавялі, што ім давялося прастаяць у чарзе каля гадзіны.

Што праўда, піцэрыя, як магла, дапамагала людзям не замерзнуць у чаканні піцы на зніжцы. Для чаргі праводзіліся конкурсы, людзей бясплатна частавалі кавай, дзецям раздавалі паветраныя балонікі.

Чарга за піцай на зніжцы ў Брэсце​ / brestcity.com
Аніматару таксама давялося памёрзнуць у чарзе за піцай на зніжцы ў Брэсце​ / brestcity.com

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.