У Брэсце студэнтаў прывялі на суд па справе "нелегальнага экскурсавода"

Суд прайшоў у будынку Брэсцкага дзяржуніверсітэта імя Пушкіна

Суд прайшоў у будынку Брэсцкага дзяржуніверсітэта імя Пушкіна / trkbrest.by

У Брэсце студэнтаў прывялі на суд па справе "нелегальнага экскурсавода". Ён прайшоў на юрыдычным факультэце Брэсцкага дзяржуніверсітэта імя Пушкіна. Як адзначае trkbrest.by, "у рамках рэалізацыі практыкаарыентаванага падыходу да адукацыі".

Мужчына быў прызнаны вінаватым у "незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці" і аштрафаваны на 1110 рублёў. Ён сцвярджае, што разам з ім у мемарыяльным коплексе "Брэсцкая крэпасць-герой" былі яго сваякі. Менавіта ім ён паказваў крэпасць. У судзе было заяўлена, што фігурант справы "не прадаставіў даных, з дапамогай якіх можна было б ідэнтыфікаваць даных грамадзян". Відаць, не хацеў, каб і ў сваякоў узніклі праблемы.

Асуджаны сказаў, што з'яўляецца беспрацоўным, таму аплачваць штраф яму будзе складана. Рашэнне суда абскарджваць ён не будзе.

"Адзінае, што хацелася б задаць пытанне ўсё ж такі: якія маюць правы жыхары горада Брэста, якія хочуць правесці сваіх сваякоў або сяброў па крэпасці?", — гэтыя словы мужчыны прагучалі ў рэпартажы ТРК Брэст.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі