У Брэсце службовы сабака згубіў след мужчыны, які абліў фарбай помнік Леніну

У Брэсце службовы сабака згубіў след мужчыны, які абліў фарбай помнік Леніну

У Брэсце службовы сабака згубіў след мужчыны, які абліў чырвонай фарбай помнік Леніну. Як інфармуе “Брестская газета“, здарэнне адбылося раніцай 21 красавіка. У 4.29 невядомы мужчына кінуў у помнік два слоікі з чырвонай фарбай, пасля чаго сышоў. Яго дзеянні зафіксавалі камеры відэаназірання. На месца здарэння прыехала міліцыя. Службовы сабака ўзяў след, але згубіў яго каля ўваходу ў парк, распавяла афіцыйная прадстаўніца УУС Брэсцкага аблвыканкама Ганна Івашчанка.

Міліцыя праводзіць праверку. Што да помніка, дык яшчэ ў 6.30 раніцы з’явіліся рабочыя, якія пачалі адмываць яго ад фарбы.

Здарэнне ў Брэсце адбылося напярэдадні дня нараджэння правадыра бальшавіцкай партыі Уладзіміра Ульянава (Леніна), які адзначаецца яго прыхільнікамі 22 красавіка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі