У Брэсце сфармаваны аргкамітэт па стварэнні грамадскай арганізацыі донараў

У Брэсце сфармаваны аргкамітэт па стварэнні рэгіянальнага дабрачыннага грамадскага аб'яднання донараў крыві і плазмы.
Як паведаміў старшыня аргкамітэта ганаровы донар Беларусі Васіль Жырноў, гэтая структура была створана 21 лютага на сходзе, у якім узялі ўдзел 20 брэстаўчан — ганаровых донараў Беларусі. Усе аднагалосна выступілі за стварэнне такой арганізацыі.

На сходзе былі выказаны прапановы па асноўных кірунках яе дзейнасці. Гэта прапаганда донарскага руху і абарона правоў донараў. У тым ліку кампенсацыя шэрагу льгот, якіх донары былі пазбаўленыя.

Паводле яго слоў, брэсцкая арганізацыя донараў мае намер супрацоўнічаць з абласной станцыяй пералівання крыві. З гэтай мэтай найбліжэйшымі днямі адбудзецца сустрэча з кіраўніцтвам установы. Плануецца, што з 26 лютага пачнецца падрыхтоўка дакументаў для рэгістрацыі новай арганізацыі.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі