У Брэсце сабака ахоўваў свайго п'янага гаспадара, які заснуў на дарозе
![У Брэсце сабака ахоўваў свайго п'янага гаспадара, які заснуў на дарозе](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/dog-2416156_960_720.jpg.webp?itok=jvEARkZX)
У Брэсце сабака ахоўваў свайго п'янага гаспадара, які заснуў на дарозе. Пра гэтае кур'ёзнае здарэнне інфармуе sb.by. Пра мужчыну, які ляжаў на праезнай частцы, у ДАІ паведаміў выпадковы сведка. Даішнікі хутка прыехалі на месца, дзе мужчына працягваў ляжаць, а побач сядзеў сабака. Яго "эвакуявалі".
Ад медасведчання пешаход-парушальнік адмовіўся. У дачыненні 62-гадовага мужчыны склалі пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.