У Брэсце п’яная дзяўчына на БМВ урэзалася ў дрэва (фота)

У Брэсце 25-гадовая мясцовая жыхарка напілася і села за руль БМВ. Вынікам прыгоды стала дарожна-транспартная аварыя — машына ўрэзалася ў прыдарожнае дрэва і атрымала вялікія механічныя пашкоджанні.

У крыві маладой кіроўцы знайшлі 1,7 праміле алкаголю. Адметна і тое, што апроч язды ў нецвярозым стане, дзяўчына здзейсніла яшчэ адно істотнае парушэнне: яна села за руль, не маючы правоў на кіраванне.

34-гадовы пасажыр, які знаходзіўся ў салоне БМВ, атрымаў удар маккіх тканак галавы і трапіў у лякарню. Ён таксама быў нецвярозы. Пасля аказання медыцынскай дапамогі мужчыну адпусцілі дадому, піша Onliner.by

Фота: ДАІ Брэсцкай вобласці

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі