У Брэсце плануюць пабудаваць асфальтабетонны завод

У Брэсце збіраюцца будаваць новы завод. На гэты раз не акумулятарны, а асфальтабетонны. І ў эколагаў ужо ёсць пытанні наконт бяспечнасці гэтага праекта. 

Згодна з меркаваннем эксперта з "Экадома", "без зніжэння ўзроўню выкідаў забруджвальных рэчываў дадзены аб'ект не можа быць размешчаны на разгляданай тэрыторыі".

Цяпер ідзе грамадскае абмеркаванне праекта ў фармаце анлайн, але да 22 ліпеня ёсць магчымасць арганізаваць публічнае абмеркаванне афлайн. Для гэтага трэба накіраваць заяву ў Брэсцкі гарвыканкам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.