Вы тут

У Брэсце на футболе адна з трыбун была занятая манекенамі

Віртуальныя заўзятары / dynamo-brest.by

У Брэсце на кубкавым матчы мясцовага "Дынама" і салігорскага "Шахцёра" адна з трыбун была занятая дзясяткамі... манекенаў. Яны былі ў форме замежных суперклубаў і зорных зборных, але з тварамі заўзятараў, якія купілі віртуальныя квіткі. Такое здарылася ўпершыню — больш за трыццаць футбольных заўзятараў з Вялікабрытаніі, Расіі, Ірана, Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў, Узбекістана віртуальна прысутнічалі на "Брэсцкім". Гэтую акцыю дынамаўцы збіраюцца працягнуць і на наступных хатніх паядынках.

А "Дынама" атрымала ўпэўненую перамогу над гарнякамі з лікам 2:0. На матчы рэальна (не віртуальна) прысутнічала 813 чалавек. Яшчэ больш заўзятараў — 1350 — прыйшло на мазырскі стадыён "Юнацтва", на якім "Славія" ў іншым паўфінале Кубка Беларусі абыграла БАТЭ — 1:0 (гэта ўжо другая перамога мазыран у гэтым сезоне над барысаўчанамі, папярэдняя была ў чэмпіянаце).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.