У Брэсце мужчыны пабіліся ў інтэрнаце з-за Wi-Fi

У Брэсце мужчыны пабіліся ў інтэрнаце з-за Wi-Fi

У Брэсце мужчыны пабіліся ў інтэрнаце з-за Wi-Fi. Як інфармуе “Віртуальны Брэст”, адзін з іх, які быў у стане алкагольнага п’янення, выбіў дзверы пакоя і ўдарыў 37-гадовага суседа нажом. 21-гадовага зламысніка ўзялі пад варту. Паводле яго слоў, канфлікт пачаўся з-за таго, што пацярпелы выкарыстоўваў чужы інтэрнэт-трафік.

Па факце хуліганства распачалі крымінальную справу. Брэсцкі міжраённы аддзел Следчага камітэта праводзіць папярэдняе расследаванне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі