У Брэсце кандыдату ў дэпутаты не дазволілі друкаваць праграму ў газеце

У Брэсце кандыдату ў дэпутаты не дазволілі друкаваць праграму ў газеце

Кандыдат у дэпутаты Ігар Маслоўскі сутыкнуўся з тым, што рэдакцыя газеты "Вечерний Брест" адмовілася друкаваць яго выбарчую праграму на сваіх старонках.

Адмову падпісала выканаўца абавязкаў рэдактара Н.Васюк. Перасцярогу ў рэдакцыі выклікаў наступны пасаж у праграме Маслоўскага:
 
"Не падтрымлівайце на выбарах лекараў, ваенных і іншых добрых людзей — яны кандыдаты ад улады. Усе яны добрыя людзі пакуль на сваім месцы, але ўсе яны залежныя ад начальства і ператвараюцца ў "дрэнных" дэпутатаў! Гэтыя "добрыя" людзі галасуюць за тое, што ім скажуць. Менавіта з іх маўклівай згоды павысілі пенсійны ўзрост, пазбавілі стажу тых, хто служыў у войску, быў у дэкрэтным адпачынку, вучыўся ва ўніверсітэце і г.д. Менавіта яны падтрымалі падатак на беспрацоўных і нічога не зрабілі для стварэння новых працоўных месцаў".

На думку Васюк, гэтая заява можа расцэненьвацца, "як абраза на адрас людзей розных прафесій". Таму яна прапанавала кандыдату ў Палату прадстаўнікоў змяніць фармулёўку ў перадвыбарчай праграме.

Маслоўскі заявіў, што будзе абскарджваць гэтую адмову ў адпаведнасці з заканадаўствам. на яго думку, гэты выпадак сведчыць пра цэнзуру, што забаронена законам.

У Брэсце кандыдату ў дэпутаты не дазволілі друкаваць праграму ў газеце

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі