У Брэсце хадэкі збіралі подпісы за Віталя Рымашэўскага ў палатцы (фота)

У першы дзень збору подпісаў за вылучэнне кандыдатаў у прэзідэнты Беларусі ў цэнтры Брэста з'явілася палатка, у якой збіралі подпісы за Віталя Рымашэўскага, аднаго з лідэраў аргкамітэта партыі "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя".  Вось што распавёў Еўрарадыё кіраўнік ініцыятыўнай групы Віталя Рымашэўскага па Брэсцкай вобласці Зміцер Шурхай:

"Спакойна пакуль. Падыходзілі “людзі ў цывільным”, цікавіліся, ці ёсць дазвол на пікет. Калі адказалі, што дазволу не трэба, тэлефанавалі ў гарвыканкам, раіліся. Мы выбралі гэтае месца, дзе не забаронена збіраць подпісы. Добрае месца, ля Калгаснага рынку. Людзі падыходзяць, нягледзячы на дрэннае надвор’е, падпісваюцца. Будзем стаяць тут цэлы месяц збору подпісаў".

За дзве гадзіны свае подпісы паставілі каля трыццаці чалавек, сказаў спадар Шурхай.


Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі