У Брэсце адкрыўся XIV Міжнародны тэатральны фэст "Белая вежа"

Вулічным спектаклем на галоўнай плошчы горада адкрыўся ўвечары 5 верасня ў Брэсце XIV Міжнародны тэатральны фэст "Белая вежа". Народны тэатр на хадулях з Еўпаторыі (Украіна) паказаў "Шоў волатаў". Урачыстая цырымонія адкрыцця фэсту адбылася ў Брэсцкім акадэмічным тэатры драмы. Пасля цырымоніі адкрыцця фэсту гледачы ўбачылі спектакль "Жаніхі" па п'есе Мікалая Гогаля "Жаніцьба" Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага (Мінск).

Сёлета ў "Белай вежы" прымаюць удзел 25 калектываў з 10 краін. У іх ліку — трупы з Арменіі, Азербайджана, Ірана, Літвы, Малдовы, Польшчы, Расіі, Таджыкістана, Украіны.

Як адзначае БелаПАН, завершыцца XIV Міжнародны тэатральны фэст "Белая вежа" 12 верасня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі