У Брэсце адбыўся "піўны путч" прадпрымальнікаў
5 траўня набыло моц рашэнне брэцскіх абласных уладаў аб забароне продажу піва ў шапіках на прыпынках. Каля 50 прадпрымальнікаў з усёй вобласці сабраліся ля аблвыканкаму На імправізаваным мітынгу прадпрымальнікі сцвердзілі, што 5 траўня іх шапікі не працуюць. Страйк. Міліцыянтка
ўсё акуратна здымала.
Еўрарадыё датэлефанавалася да прадпрымальніка Ігара, вось што ён сказаў:
– Сутнасць у тым, што калі нам забароняць прадаваць піва на прыпынках, дык паменшыцца і продаж спадарожных тавараў. Выручка піва дае 40-50% агульнага абароту. Нам проста тады няварта будзе гандляваць. Вымушаныя будзем звальняць людзей і закрываць справу.
Прадпрымальнікі паведамілі, што раней яны хадзілі да намесніка старшыні аблвыканкама Міхаіла Юхімука, але безвынікова.
Неўзабаве на групу звярнула ўвагу міліцыя. Пачаліся перамовы.
Вадзім, прадпрымальнік з Пінска, у інтэрв'ю Еўрарадыё абураецца: – Піва можна купіць літаральна ў некалькіх метрах ад прыпынка ў дзяржаўных шапіках. У Пінску гэта на кожным кроку так. Дык які тады сэнс гэтай забароны?
Паводле Вадзіма, у Пінску 5 траўня страйкавалі 20% уладальнікаў шапікаў. Рэшта баіцца.
На піўны путч гэта яўна не было падобна.
Кіраўніка Рэспубліканскага аб’яднання прадпрымальнікаў “Перспектыва” Анатоля Шумчанку, яго намеснікаў Віктара Чайкоўскага і Вольгу Круміну затрымалі на пад’ездзе да плошчы Леніна.
Прадпрымальнік Аляксандр Кузуб аб’явіў, што на акцыю прыехалі прадстаўнікі ўсіх буйных гарадоў вобласці і што будуць сабраныя подпісы пад зваротам да абласных дэпутатаў з прапановай аб сустрэчы.
Прадпрымальнікі арганізавана перайшлі на плошчу насупраць аблвыканкама, дзе сабралі подпісы і панеслі іх у абласны Савет.