У Браслаўскім раёне раўнівы вясковец забіў жанчыну

Крывавая драма разыгралася ў вёсцы Самуйлы на Браслаўшчыне: 60-гадовы мясцовы жыхар зарэзаў сваю 48-гадовую аднавяскоўку. Цела жанчыны, якая сканала ад вялікай страты крыві, знайшлі ў доме яе забойцы раніцай 26 лютага. Агрэсар нанёс ёй колата-рэзаныя раны ў грудзь і ў жывот.

Гаспадардома забіў жанчыну нажом у часе сваркі, якая адбылася на глебе рэўнасці. Пасля ўчыненага ён спрабаваў звесці рахункі з жыццём і стрэліў сабе ў галаву з паляўнічага ружжа. Спроба суіцыду была няўдалай: падазраванага змясцілі ў лякарню, зброю адабралі.

Абставіны трагедыі высвятляюцца, перадае БЕЛТА са спасылкай на Віцебскую абласную міліцыю.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі