У Берліне здзейсніў экстранную пасадку самалёт Ryanair

У Берліне здзейсніў экстранную пасадку самалёт Ryanair

У Берліне ўвечары ў нядзелю здзейсніў экстранную пасадку самалёт Ryanair, які ляцеў з Дубліна ў Кракаў. Нехта паведаміў пра бомбу на борце, але яе не знайшлі.

Як піша bild.de, экіпаж сам звярнуўся з просьбай дазволіць пасадку ў Берліне. Пасажыраў эвакуявалі з самалёта Boeing 737, забяспечылі ежай і напоямі. Быў правераны багаж, але нічога падазронага ці небяспечнага не знайшлі. У выніку 160 пасажыраў адправілі ў Кракаў на іншым самалёце.

Самалёт Ryanair у панядзелак вернецца ў Ірландыю.

Беларускія праўладныя тэлеграм-каналы з натхненнем нагадваюць, што інцыдэнт у Берліне адбыўся праз тыдзень пасля пасадкі самалёта Ryanair у Беларусі, калі былі арыштаваны Раман Пратасевіч і Сафія Сапега.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі