У Берліне аўтамабіль урэзаўся ў натоўп людзей

У Берліне аўтамабіль урэзаўся ў натоўп людзей

У Берліне аўтамабіль урэзаўся ў натоўп людзей, паведамляюць нямецкія СМІ. 

Паводле звестак паліцыі, інцыдэнт здарыўся зранку на плошчы Брайтшайдплац, непадалёк ад мемарыяльнай царквы кайзера Вільгельма і бульвара Курфюрстэндам.

Пры здарэнні адзін чалавек загінуў, восем атрымалі раненні, перадаюць ратавальнікі. Спачатку гаварылася, што пры інцыдэнце пацярпелі 30 чалавек, але гэтая інфармацыя не пацвердзілася. 

Паліцыя затрымала кіроўцу. Па іх словах, пакуль незразумела, наўмысна дзейнічаў кіроўца або здарыўся няшчасны выпадак. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі