У Беразіно жанчына атруцілася ўгарным газам: рана зачыніла засланку ў печцы

У Беразіно жанчына атруцілася ўгарным газам: рана зачыніла засланку ў печцы

У Бярэзіне маладая 29-гадовая жанчына сур’ёзна пацярпела з-за няправільнай эксплуатацыі печкі — яна атруцілася ўгарным газам. Пацярпелую ў непрытомным стане знайшла маці: дачка не адказвала на тэлефонныя званкі і яны вырашыла праверыць, што здарылася.

Гаспадыню дома даставілі ў лякарню. Цяпер яна знаходзіцца ў рэанімацыі, яе стан здавальняючы. Як высветлілася, яна з раніцы пратапіла печку, але занадта рана зачыніла засланку.

У сувязі з гэтым Міністэрства надзвычайных сітуацый просіць гаспадароў прыватных дамоў правільна выкарыстоўваць пячное ацяпленне, каб пазбегнуць падобных інцыдэнтаў.

Фота: chtodelat.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі