У Белым доме на 3 мільярды долараў пераацанілі вайсковую дапамогу Украіне

ЗША маюць дадатковыя 3 мільярды долараў на дапамогу Украіне / pixabay.com
ЗША маюць дадатковыя 3 мільярды долараў на дапамогу Украіне / pixabay.com

Адміністрацыя Байдэна зрабіла бухгалтарскую памылку, праз якую кошт вайсковай дапамогі Украіне быў завышаны прыкладна на 3 мільярды долараў. Пра гэта тэлеканалу CNN паведамілі некалькі супрацоўнікаў Кангрэса і прэзідэнцкай адміністрацыі.

Як тлумачыць Бі-Бі-Сі, пры перадачы зброі Штаты ўлічвалі кошт яе замены на новую замест кошту фактычна перададзенай зброі. Гэта павялічвала кошт кожнага пакета, бо новая зброя даражэйшая за старую.

У чацвер пра памылку паведамілі заканадаўцам і супрацоўнікам Кангрэса. Прадстаўнікі рэспубліканцаў у камітэтах Палаты прадстаўнікоў па замежных справах і ўзброеных сілах выказалі незадаволенасць. На іх думку, памылка прывяла да скарачэння падтрымкі ЗША, аказанай Украіне перад контрнаступам.

Раней Пентагон заяўляў, што на дапамогу Украіне ў гэтым фінансавым годзе засталося крыху больш за 2,3 мільярда долараў. Атрымліваецца, што цяпер ЗША маюць на дапамогу Украіне каля 5,3 мільярда долараў. Гэта перавышае самы буйны амерыканскі пакет дапамогі, вылучаны Кіеву.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі