У беларускіх рэкламах з’явяцца шчаслівыя шматдзетныя сем’і

Дзяржава знайшла яшчэ адзін спосаб палепшыць дэмаграфічную сітуацыю ў краіне.
Днямі рэкламныя агенцтвы Мінска атрымалі ліст ад сталічных уладаў, у якім рэкамендуецца больш шырока выкарыстоўваць выявы шчаслівай шматдзетнай сям’і ў рэкламе.

У распараджэнні, у прыватнасці, зазначаецца, што згодна з даручэннем Савета міністраў аб рэкламаванні мерапрыемстваў праграмы дэмаграфічнай бяспекі за 2007-2010 гг., такія выявы неабходна пашырыць “пры рэкламаванні прадукцыі, прац, паслуг (пры фармаванні кантэнту, падрыхтоўцы сцэнара рэкламы)”.

marketing.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі