У беларускіх лыжнікаў на Алімпіядзе выявілі каранавірус
![У беларускіх лыжнікаў на Алімпіядзе выявілі каранавірус](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/6fbe667f73252db3aa1efeac0ab95b86.jpg.webp?itok=aBMDsgbV)
У беларускіх лыжнікаў на Алімпіядзе выявілі каранавірус. Як паведамляе прэс-служба Нацыянальнага алімпійскага камітэта, станоўчыя тэсты здалі Анастасія Кірылава, Ганна Каралёва і Аляксандр Воранаў.
У Кірылавай і Каралёвай каранавірус быў пацверджаны неаднаразова. Цяпер яны сябе адчуваюць ужо добра, "клінічныя сімптомы і змены ў аналізах крыві ліквідаваны". НАК спадзяецца, што яны яшчэ паўдзельнічаюць у алімпійскіх спаборніцтвах. Для гэтага лыжніцы мусяць здаць некалькі адмоўных ПЛР-тэстаў запар. Тады аргкамітэт Алімпіяды прыме рашэнне пра запыт дадатковай інфармацыі — будуць праводзіцца аналізы.
Воранаў здаў у Пекіне тры станоўчыя тэсты на COVID-19. Яго ізалявалі ў спецыяльны гатэль.
Агулам на Алімпійскія гульні прыехалі чатыры беларускія лыжнікі і лыжніцы. Аднак на 8 лютага на спрынтарскую гонку заяўлены толькі Ягор Шпунтоў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.