Вы тут

У Беларусі жанчыны не могуць рэалізавацца ў 181 прафесіі: чаму?

Кацярына Шмаціна і Ірына Саламаціна ў студыі Еўрарадыё / Раман Пратасевіч, Еўрарадыё

У 2020 годзе Беларусь будзе трымаць справаздачу перад Камітэтам па ліквідацыі дыскрымінацыі ў адносінах да жанчын. І хоць у нашай краіне нават на дзяржаўным узроўні ўсё больш увагі аддаецца напрамку гендарнай роўнасці, адмаўляцца ад спіса забароненых для жанчын прафесій (а іх 181!) беларускія ўлады не спяшаюцца.

Ці сапраўды ўлады клапоцяцца пра здароўе жанчын, забараняючы ім быць занятымі ў вялікай колькасці прафесій? Якую выгаду пераследуе дзяржава, перашкаджаючы жанчынам працаваць там, дзе ім хочацца? Ці ўдаецца жанчынам абысці бюракратычныя перашкоды і працаваць там, “дзе ім не месца”? Ці гатовыя мужчыны да канкурэнцыі з боку жанчын? На гэтыя і іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказваюць сяброўкі Беларускай арганізацыі працоўных жанчын Ірына Саламаціна і Кацярына Шмаціна.