У Беларусі зарэгістравана 16,5 тысячы інтэрнэт-крамаў

На 1 ліпеня ў Гандлёвым рэестры зарэгістравана 16,5 тысячы інтэрнэт-крамаў. Пра гэта паведаміла журналістам намеснік начальніка ўпраўлення абароны спажыўцоў і кантролю за рэкламай Міністэрства гандлю Беларусі Вольга Краўцова.

Паводле яе інфармацыі, інтэрнэт-крамы спачатку катэгарычна адмаўляліся ад такой рэгістрацыі, але Мінгандлю атрымаў паўнамоцтвы прыпыняць іх працу і нават зачыняць. На думку чыноўніцы, гэта прастымулявала ўладальнікаў такога бізнэсу датрымлівацца заканадаўства.

За першае паўгоддзе ў Гандлёвым рэестры зарэгістравалася амаль 5 тысяч інтэрнэт-крамаў і прырост склаў 42%. Усяго ж у гандлёвым рэестры на 1 ліпеня зарэгістравана 64,5 тысячы гандлёвых аб’ектаў, у тым ліку 41,3 тысячы стацыянарных крамаў, 454 гандлёвыя цэнтры і 385 рынкаў, паведамляе БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі