У Беларусі заблакавалі доступ да сайта "Асацыяцыі палітвязняў Беларусі"

Сайт "Асацыяцыі палітвязняў Беларусі" 

Сайт "Асацыяцыі палітвязняў Беларусі"  / apbel.com

Улады РБ абмежавалі доступ да сайта "Асацыяцыі палітвязняў Беларусі" (apbel.com). Рашэнне прыняў пракурор Магілёўскай вобласці, а выканала Дзяржінспекцыя па электрасувязі Міністэрства сувязі і інфармацыі.

Магілёўскі пракурор палічыў, што рэсурс парушае Закон "Аб СМІ". "У прыватнасці, на партале размяшчаліся інфармацыйныя матэрыялы, якія маюць прыкметы экстрэмізму і скіраваныя на дыскрэдытацыю органаў улады", — гаворыцца ў паведамленні пракуратуры. А яшчэ сайт, на думку чыноўнікаў Лукашэнкі, сваімі публікацыямі "легітымізаваў" учынкі палітвязняў, і наогул палітвязні — гэта "псеўдастатус". А згодна з Законам "Аб СМІ", на інтэрнэт-рэсурсах "забаронены распаўсюд інфармацыі, скіраванай на прапаганду вайны, экстрэмісцкай дзейнасці або з заклікамі да такой дзейнасці, іншай інфармацыі, распаўсюд якой здольны нанесці шкоду нацыянальным інтарэсам" Беларусі.

Адзначым, што "Асацыяцыя палітвязняў Беларусі" была створаная ў 2024 годзе былымі палітвязнямі, якія вымушана з'ехалі з краіны.  Яны дапамагаюць іншым палітвязням, а таксама іх сем'ям у Беларусі і за мяжой. Станам на 18 ліпеня статус палітвязня мае 1388 чалавек.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі