У Беларусі забараняюць рэкламу парасонавых брэндаў алкаголю і тытуню

У Беларусі ўводзяць забарону на рэкламу парасонавых брэндаў вытворцаў алкаголю і тытуню. Гэта прадугледжваецца зменамі ў закон аб рэкламе ад 10 ліпеня 2015 года. Сёння новую рэдакцыю закона апублікавалі на Нацыянальным прававым партале.

Паводле новых правілаў, сярод іншага, недапушчальная рэклама алкагольных напояў у месцах, дзе яе забаранілі паводле заканадаўства, а таксама падчас правядзення культурных, адукацыйных, спартовых і іншых гуманітарных мерапрыемстваў. Недапушчальная таксама рэклама, падобная да рэкламы тытунёвых вырабаў.

Выключэннем з гэтых правілаў стануць тыя выпадкі, калі рэклама ўяўляе сабой інфармацыю аб арганізацыі, грамадзяніне або вытворчым аб’екце ці іншым аб’екце абслугоўвання. Такую рэкламу можна размяшчаць на шыльдах і ўказальніках або прадстаўляць у выглядзе інтэрв’ю аб дзейнасці арганізацыі або грамадзяніна.

У сацыяльнай рэкламе дапушчальнае выкарыстанне выявы тавару або яго спажывецкай упакоўкі з выявай алкагольных напояў і тытунёвых вырабаў.

Новыя правілы пачнуць дзейнічаць праз тры месяцы пасля афіцыйнага апублікавання дакумента, перадае БЕЛТА.

Фота з архіву

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі