У Беларусі забаранілі расійскае печыва — дыяксід серы перавышаны ў 5 разоў

У Беларусі забаранілі расійскае печыва — дыяксід серы перавышаны ў 5 разоў

Дзяржстандарт Беларусі забараніў увоз і продаж расійскага печыва "Купелька", якое вырабляе фірма "Акульчаў" з Набярэжных Чалноў. Абмежаванне набудзе моц 14 лістапада, піша "Коммерсант". 

На ўпакоўцы печыва беларускія спецыялісты не знайшлі абавязковых звестак пра наяўнасць у складзе печыва такога кансерванта, як дыяксід серы. Між тым, выпрабаванні паказалі, што гэтая харчовая дабаўка ў прадукце складае 53 мг/кг — гэта больш як у пяць разоў перавышае дапушчальныя нормы. Як адзначылі беларускія спецыялісты, гэта можа выклікаць алергічныя рэакцыі і проціпаказана пры асобных відах захворванняў.

Таксама ў спіс забароненай прадукцыі трапілі цукеркі "Евгеша" з Ніжняга Тагіла і халва "Zolotoi Vek" з Украіны. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі