Вы тут

У Беларусі за суткі выявілі 2082 выпадкі COVID-19

У палаце, дзе ляжаць хворыя на COVID-19 / t.me/minzdravbelarus​

Сутачны прырост захварэлых на каранавірус у Беларусі склаў 2082 чалавекі, у параўнанні з мінулым днём колькасць хворых зменшылася на 15 чалавек, паведамляе Міністэрства аховы здароўя.

Паводле звестак на 22 кастрычніка, зарэгістраваныя 582 111 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі памерлі 4482 пацыенты з выяўленым каранавірусам, сутачны прырост склаў 16 чалавек.

Паправіліся 554 449 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19, пры гэтым сутачны паказчык склаў 2034 пацыенты.

За мінулыя суткі выканана 42 506 тэстаў. Усяго ў краіне зроблена 9 294 649 тэстаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.