Вы тут

У Беларусі за суткі выявілі 1997 выпадкаў каранавіруса

Беларускі медык / t.me/minzdravbelarus​

Сутачны прырост захварэлых на каранавірус у Беларусі склаў 1997 чалавек, у параўнанні з мінулым днём колькасць хворых зменшылася на 47 чалавек, паведамляе Міністэрства аховы здароўя.

Паводле звестак на 25 кастрычніка, зарэгістраваны 588 231 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі памерла 4530 пацыентаў з выяўленым каранавірусам, сутачны прырост склаў 15 чалавек.

Паправіліся 560 343 пацыенты, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19, пры гэтым сутачны паказчык склаў 1493 пацыенты.

За мінулыя суткі выкананы 25 761 тэст. Усяго ў краіне зроблена 9 403 213 тэстаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.