У Беларусі за чатыры месяцы памерла 162 дзіця

У Беларусі за чатыры месяцы памерла 162 дзіця

У Беларусі за чатыры месяцы (у студзені-красавіку 2018 года) памерла 162 дзіця. Гэтыя лічбы агучыла Міністэрства аховы здароўя. Адзначаецца, што гэта папярэдняя лічба. 32 дзіця з 162-х памерла "ад знешніх прычын", і адказнасць ускладаюць на дарослых. Гэта выпадкі, калі дзеці гінуць на пажарах, выпадаюць з вокнаў ці тонуць у штучных вадаёмах ці ў ёмістасцях з вадой на падворках дамоў, інфармуе БЕЛТА.

У Міністэрстве аховы здароўя падкрэсліваюць, што дзіцячая смяротнасць у нашай краіне зніжаецца (за год на 12,3%).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі