У Беларусі з 1 жніўня павысіцца бюджэт пражытковага мінімуму

У Беларусі з 1 жніўня павысіцца бюджэт пражытковага мінімуму

У Беларусі з 1 жніўня павысіцца бюджэт пражытковага мінімуму. Змены прадугледжаныя пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны (№ 37 ад 19 ліпеня 2019-га). Яны будуць дзейныя да 31 кастрычніка.

Як інфармуе сайт pravo.by, бюджэт пражытковага мінімуму у сярэднім на аднаго чалавека ўстаноўлены ў памеры 230,91 рубля. На сённяшні дзень ён складае 224,02 рубля. Такім чынам, павышэнне складзе амаль 7 рублёў.

Зацверджаныя памеры БПМ па асноўных сацыяльна-дэмаграфічных групах можна паглядзець тут. Прапарцыйна павелічэнню бюджэту пражытковага мінімумум зменяцца памеры мінімальных працоўных, сацыяльных пенсій, дзяржаўных дапамог сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей і г. д.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі