У Беларусі з 1 лютага павышаецца бюджэт пражытковага мінімуму

У Беларусі з 1 лютага павышаецца бюджэт пражытковага мінімуму

У Беларусі з 1 лютага павышаецца бюджэт пражытковага мінімуму, інфармуе прэс-служба Міністэрства працы і сацыяльнай абароны. У сярэднім на чалавека ён будзе складаць 216 рублёў 90 капеек. Такім чынам павышэнне зусім нязначнае — на 2 рублі 69 капеек ці на 1,3%. Летась 1 жніўня ён вырас адразу на 7 рублёў.

Устаноўлены памер бюджэту пражытковага мінімуму будзе дзейнічаць да 30 красавіка.

БПМ ўяўляе сабой кошт мінімальнага набору прадуктаў харчавання, а таксама нехарчовых тавараў, паслуг, абавязковыя плацяжы, унёскі, якія неабходныя "для захавання здароўя чалавека і забеспячэння яго жыццядзейнасці". Спецыялісты выкарыстоўваюць бюджэт пражытковага мінімуму для аналізу, прагназавання ўзроўню жыцця насельніцтва краіны, а таксама для аказання дзяржаўнай адраснай сацдапамогі. Міністэрства працы і сацыяльнай абароны адзначае, што з 1 лютага павялічацца мінімальныя працоўныя і сацыяльныя пенсіі, памеры дзяржаўных дапамог сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей і г. д.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі