Вы тут

У Беларусі з 1 лістапада павысяць дапамогі на дзяцей

На прагулцы восенню / pixabay.com

Пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Беларусі зменены памер бюджэту пражытачнага мінімуму. З 1 лістапада ён вырасце на 1,6% і будзе складаць 188 рублёў 1 капейку. Папярэдні раз БПМ змяніўся з 1 жніўня і складаў 283 рублі 46 капеек.

Павышэнне бюджэту пражытачнага мінімуму азначае, што вырастуць дзяржаўныя дапамогі на дзяцей, сацыяльныя пенсіі. Больш падрабязна — на сайце Мінпрацы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.