У Беларусі ёсць перадумовы, каб у 2016 годзе ўпісацца ў прагноз інфляцыі 12%
![У Беларусі ёсць перадумовы, каб у 2016 годзе ўпісацца ў прагноз інфляцыі 12%](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/256be0c7e8699803ee2c2ad81249536dbde6ec60044662b016pimgpsh_fullsize_distr.jpg.webp?itok=nWp67l2C)
У Беларусі ёсць перадумовы, каб у 2016 годзе ўпісацца ў прагноз інфляцыі 12%. Пра гэта ў аўторак заявіў падчас выступу ў Палаце прадстаўнікоў прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў:
"Мы мяркуем, што магчымасці для таго, каб у нас параметры па інфляцыі ўпісаліся ў 12-працэнтную мяжу, у нас ёсць. Вядома, калі зноў будуць "сюрпрызы" ад знешніх фактараў, калі зноў будуць "катаклізмы" з коштам нафты, з курсам расійскага рубля, з вымушанай дэвальвацыяй беларускага рубля, для таго, каб забяспечыць канкурэнтаздольнасць нашых тавараў найперш на расійскім рынку, то гэта запатрабуе карэкцыі. Але цяпер мы не бачым неабходнасці штосьці змяняць у нашых планах па гэтым параметры".
У той жа час Кабякоў мяркуе, што нядаўні пераразлік тарыфаў на жыллёва-камунальныя паслугі паўплывае на статыстыку інфляцыі ў сакавіку 2016-га.
![У Беларусі ёсць перадумовы, каб у 2016 годзе ўпісацца ў прагноз інфляцыі 12%](/sites/default/files/paragraphs/image/000021521704big.jpg)