У Беларусі высадзіўся расійскі "дэсант" — 300 байцоў і баявая тэхніка

Больш за 300 расійскіх вайскоўцаў і каля 30 адзінак найноўшай расійскай баявой тэхнікі прыбылі ў Беларусь. Яны возьмуць удзел у сумесным ваенным парадзе на Дзень Перамогі.

Як паведамляе РІА "Новости", у Беларусь прывезлі танкі Т-90, баявыя машыны пяхоты — БМП-3, БТР-82А, лёгкабраніраваныя аўтамабілі "Тыгр", самаходныя артылерыйскія ўстаноўкі 2С19 "Мста". "Белорусская военная газета" ("Во славу Родины") дадае, што ў парадзе возьмуць удзел і шэсць ЗРПК "Панцыр-С". У Мінску наладзілі ўрачыстую сустрэчу расійскіх вайскоўцаў (на фота).

У ваенным парадзе ў Мінску паўдзельнічае і расійская авіягрупа ўдарных знішчальнікаў-бамбардзіроўшчыкаў Су-34.

Нагадаем, беларускія вайскоўцы возьмуць удзел у парадзе Перамогі ў Маскве. Пра гэта ўчора заявіў міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў. Паводле яго слоў, па Краснай плошчы пройдуць цэлыя беларускія вайсковыя падраздзяленні.

Фота: vsr.mil.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі