У Беларусі "выбарачна нечакана правераць бальніцы"

Аляксандр Лукашэнка, магчыма, і сам захоча праверыць бальніцу / president.gov.by

У Беларусі анансаваныя праверкі сістэмы аховы здароўя. Пра гэта ў панядзелак падчас сустрэчы з міністрам аховы здароўя Дзмітрыем Піневічам заявіў Аляксандр Лукашэнка. Паводле яго слоў, адбудзецца гэта ў бліжэйшы час. Лукашэнка стварае "мабільную групу", у якую ўключаць "абсалютна незалежных" ад Мінаховы здароўя людзей. У выніку "выбарачна нечакана правераць бальніцы" па краіне.

Высветлілася, што Аляксандр Лукашэнка незадаволены сітуацыяй у сістэме аховы здароўя. "Вы лечыце толькі там, дзе трэба лячыць? — спытаўся ён у Піневіча. — Ці вы будзеце лячыць людзей так, як я ад вас заўсёды патрабаваў? Мяне гэта вельмі насцярожвае".

Лукашэнка лічыць, што калі "начальнікі" атрымліваюць нармальную меддапамогу, то "людзі прасцейшыя, дзесьці там у нейкіх раённых бальніцах" — не.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.