У Беларусі ў 2010 годзе можа прайсці чэмпіянат Еўропы па цяжкай атлетыцы

У прэс-цэнтры Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі сёння адбыўся прыём дэлегацыі Еўрапейскай федэрацыі цяжкай атлетыкі на чале з генеральным сакратаром гэтай арганізацыі Марына Эркалані Касадзеем.
Візіт звязаны з вывучэннем магчымасці правядзення ў Беларусі чэмпіянату Еўропы-2010 па цяжкай атлетыцы. Касадзей паведаміў, што выбары краіны-гаспадыні чэмпіянату пройдуць падчас кангрэса еўрапейскай федэрацыі цяжкай атлетыкі ў красавіку наступнага года. Дагэтуль федэрацыя збірае заяўкі.

Галоўнымі патрабаваннямі з'яўляюцца наяўнасць сучаснай спартовай арэны, высокая цікавасць заўзятараў і пашырэнне геаграфіі цяжкаатлетычных топ-турніраў. Мяркуецца, што на форуме выступяць каля 350 спартсменаў з 40 краін.

Арганізатары павінны забяспечыць умовы для 4-гадзінных прамых трансляцый на 45 краін. Як адзначыў віцэ-прэзідэнт НАК Генадзь Аляксеенка, заяўка Беларусі ўжо находзіцца ў стадыі афармлення. Ён засведчыў, што калі Беларусь атрымае права на правядзенне чэмпіянату Еўропы, то тэхнічных праблем з арганізацыяй тэлетрансляцый не паўстане.

БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі