У Беларусі сёмы раз за вясну таннее аўтамабільнае паліва

Аўтамабілі ў Мінску / З архіву Еўрарадыё
Аўтамабілі ў Мінску / З архіву Еўрарадыё

У Беларусі зноў патаннее на 1 капейку аўтамабільнае паліва. Цэны зменяцца з 18 красавіка, паведамляе "Белнафтахім".

Ад аўторка цэны за літр паліва будуць наступныя:

АІ-92 — 2,29 рубля;

АІ-95 — 2,39 рубля;

АІ-98 – 2,61 рубля;

Дызельнае паліва — 2,39 рубля.

Прычыны змены коштаў на аўтамабільнае паліва "Белнафтахім" ніяк не патлумачыў.

Вясной 2023-га аўтамабільнае паліва ў РБ патаннее на 1 капейку сёмы раз. Упершыню гэта адбылося 7 сакавіка і ў далейшым цэны змяняліся штотыдзень. Перад гэтым кошты на паліва змяняліся ў нашай краіне ў чэрвені 2022 года, калі яно падаражэла на традыцыйныя 2 капейкі (падаражанне было 18-м за год)

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі