У Беларусі сутыкнуліся аўтобус і легкавік з замежнікамі, ёсць ахвяры (фота)

Там адбылося лабавое сутыкненне легкавіка "Hyundai Matrix" з рэйсавым аўтобусам "Neoplan". У выніку, апошні з'ехаў у кювет і перакуліўся набок. У расійскім аўтобусе, які выконваў рэйс з Санкт-Пецярбурга ў Кіеў і далей — у Адэсу, было 23 чалавекі — 13 грамадзян Расіі, 9 — Украіны, 1 — Малдовы. Яны атрымалі нязначныя траўмы і ад шпіталізацыі адмовіліся.



Як паведамляе прэс-служба МНС, кіроўца і пасажыр "Hyundai Matrix", грамадзяне Украіны, загінулі. Высвятляюцца абставіны здарэння. Пасажыраў аўтобуса павязе ва Украіну рэзервовы аўтобус, які прыехаў у Быхаў з Мінска.
 

Фота — mchs.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі