У Беларусі спёка паставіла новыя рэкорды

У Беларусі спёка паставіла новыя рэкорды

У Беларусі спёка паставіла новыя рэкорды. 25 чэрвеня ў Мінску быў пабіты максімум 102-гадовай даўніны — 31,5 градуса супраць 30,6 градуса 25 чэрвеня 1914 года.

Тэмпературныя рэкорды дня пабітыя таксама ў Гродне — 33 градуса (было 30,6 у 1979 годзе) і ў Брэсце — 31,5 (30,2 у 1951 годзе). Паўтарыўся рэкорд у Віцебску — 31,3 градуса, як у 1940 годзе. Аднак абсалютны максімум дня для ўсёй краіны ўтрымаўся — 33,3 градуса ў Брагіне ў 1957 годзе.

26 чэрвеня ў Мінску чакаецца 30-32 градуса і такім чынам рэкорд дня зноў можа ўпасці. Раней максімальным паказнікам было +30,7 градуса (1979 год), перадае БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі