Снег з парывістым ветрам уначы і раніцай 26 лютага парушылі электразабеспячэнне ў гарадах і вёсках Віцебскай вобласці. Пра гэта паведаміла прэс-служба Міністэрства энергетыкі. Ад моцнага ветру паваліліся дрэвы і галінамі пашкодзілі лініі электраперадачы.
Праблемы з электрычнасцю назіраюцца ў 113 населеных пунктах. Найбольш пацярпелі ад непагадзі Гарадоцкі, Полацкі, Лепельскі, Расонскі, Ушацкі, Бешанковіцкі і Шумілінскі раёны.
Наступствы стыхіі ліквідуе 31 брыгада энергетыкаў — гэта больш за 100 чалавек. Таксама працуе 33 адзінкі тэхнікі.