У Беларусі самы дарагі ADSL?

У апублікаваным Арганізацыяй за інфармацыйныя тэхналогіі і інавацыі (ITIF) рэйтынгу краін свету з паводле хуткасці і вартасці падлучэння да Інтэрнэту Беларусі месца не знайшлося. Гэта нягледзячы на тое, што сёння каля траціны беларусаў – інтэрнэт-карыстальнікі. Катэгорыямі вымярэння “прасунутасці” краін у рэйтынгу сталі пранікненне шырокапалоснай сувязі, сярэдняя хуткасць доступу (на запампоўку) і кошт за 1 мегабіт у месяц на тарыфным плане з самой высокай хуткасцю. У тройцы “прызёраў” – Паўднёвая Карэя (пранікненне 90%, сярэдняя хуткасць 45,6 Мбіт/c, $0,45 за 1 Мбіт/месяц), Японія (52%, 61,0 Мбіт/c, $0,27) і Ісландыя (83%, 6,0 Мбіт/c, $4,99).

Што датычыцца Беларусі, то па звестках выдання “Компьютерные вести”, неабмежаваны доступ да ADSL (1 Мбіт/сек) каштуе $986 за месяц, што амаль у 30 раз даражэй, чым у Расіі ($33), у 47 раз даражэй, чым у Латвіі ($21), у 50 раз даражэй, чым у Польшчы ($20) і ў 55 раз даражэй, чым у Літве ($18).

BYBANNER.COM