У Беларусі рыхтуюцца адзначыць перамогу рускіх войскаў

У Беларусі рыхтуюцца адзначыць перамогу рускіх войскаў

У Слаўгарадскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі рыхтуюцца адзначыць 310-я ўгодкі перамогі пад Лясной рускіх войскаў над шведскай арміяй. Урачыстае мерапрыемства прызначанае на 30 верасня, яго арганізуюць мясцовыя ўлады, інфармуе БЕЛТА.

Як вядома, падчас Паўночнай вайны Рэч Паспалітая была саюзнікам Расіі, з-за чаго рускія войскі былі ўведзеныя на беларускую зямлю, ваявалі тут са шведамі. Адна з бітваў адбылася ў 1708 годзе. Пад Лясной рускае войска Пятра I разбіла шведскі корпус генерала Левенгаўпта, які ішоў на злучэнне з арміяй Карла XII. У Беларусі гэтая падзея адзначаецца, нягледзячы на тое, што ў ёй удзельнічалі не беларускія, а рускія і шведскія войскі. Праграму мерапрыемства гл. тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі