У Беларусі рыхтуюць "дадатковыя паслабленні для бізнесу"

У Беларусі рыхтуецца новае тлумачэнне па фарміраванні коштаў з дадатковымі паслабленнямі для прадпрымальнікаў. Над дакументам працуюць міністэрства гандлю і міністэрства эканомікі. Пра гэта 13 лютага паведаміў першы намеснік міністра гандлю Артур Карповіч.

Як адзначыў чыноўнік, сітуацыя на валютным і спажывецкім рынках стабілізавалася, таму Мінгандлю прапанавала ўраду разгледзець пытанне аб адмене ў самай бліжэйшай будучыні пастановы Савета Міністраў №1207, якая ўстанавіла парадак фармавання коштаў. Паводле слоў Карповіча, дакумент можа быць апублікаваны ўжо на наступным тыдні.

Як інфармуе БЕЛТА, намеснік міністра гандлю лічыць, што бізнэс пераважна з разуменнем паставіўся да рашэння кіраўніцтва краіны па замарозцы цэнаў. Таму не было дапушчана іх "лавінападобнага павелічэння". Пры гэтым быў захаваны "шырокі асартымент спажывецкіх тавараў" і былі знятыя "пэўныя сацыяльныя напружанні ў грамадстве".

Фота: Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі