У Беларусі разгледзяць пытанне дэцэнтралізацыі сістэмы дзяржкіравання

У Беларусі разгледзяць пытанне дэцэнтралізацыі сістэмы дзяржкіравання

У Беларусі разгледзяць пытанне дэцэнтралізацыі сістэмы дзяржкіравання. Пра гэта заявіў начальнік галоўнага эканамічнага ўпраўлення Адміністрацыі прэзідэнта, памочнік прэзідэнта па эканамічных пытаннях Кірыл Руды. 8 красавіка ў Мінску ён паўдзельнічаў у пасяджэнні каардынацыйнага савета праекта "Развіццё інклюзіўнага мясцовага кіравання ў Рэспубліцы Беларусь".

"Калі сёння сказаць, што на месцах лепш відаць, давайце частку паўнамоцтваў дамо на месцы, і яны самі ўсё вырашаць, гэта прывядзе да хаосу, — цытуе словы памочніка кіраўніка дзяржавы БелаПАН. — Кожны рэгіён мае свае прыярытэты, і яны могуць супярэчыць не толькі інтарэсам іншых рэгіёнаў, але і ў цэлым дзяржаўнай палітыцы. Не дай бог гэта можа прывесці да банкруцтва тэрыторый, калі кожны рэгіён будзе адстойваць свае інтарэсы".

У той жа час Кірыл Руды лічыць, што "ў сучасным свеце так шмат інфармацыі, што чыноўнік у цэнтральным апараце не зможа ўсё пераварыць і прыняць узважанае рашэнне самастойна". Пасылам дэцэнтралізацыі будзе перадача часткі паўнамоцтваў мясцовым органам улады. Для гэтага "трэба распрацаваць дакладную працэдуру, парадак таго, як гэтыя паўнамоцтвы будуць рэалізоўвацца".

Такім чынам, плануецца павысіць функцыянальную і эканамічную самастойнасць мясцовых органаў улады. Аднак пры гэтым "будзе захаваны палітычны кантроль і цэнтралізацыя".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі