У Беларусі расце попыт на генетычныя аналізы

У Беларусі расце попыт на генетычныя аналізы

У нашай краіне павялічваецца попыт на правядзенне генетычных аналізаў. Пра гэта на прэс-канферэнцыі 30 жніўня ў Мінску паведаміла дырэктар Інстытута генетыкі і цыталогіі НАН Беларусі Валянціна Лемеш.

"У Рэспубліканскім цэнтры геномных біятэхналогій вельмі развітая медыцынская генетыка. Гэта запатрабаваны кірунак. Мы ўжо правялі больш за 100 тысяч генетычных аналізаў, і попыт на іх пастаянна расце", — перадае БЕЛТА словы спецыяліста.

Высокім попытам таксама карыстаецца і паслуга па генетычным тэставанні спартоўцаў. Па словах дырэктаркі інстытута, "больш за 500 элітных спартсменаў з 30 нацыянальных зборных камандаў" прайшлі тэсты па генах, звязаных са спартыўнай паспяховасцю, спрынтарскімі і стаерскімі здольнасцямі. "Намі распрацоўваюцца праграмы па так званай экспрэсіі генаў, што вельмі важна для індывідуальнага падыходу да спартсменаў. Трэба ведаць, калі кожны з іх выходзіць на пік формы і калі надыходзіць спад", — патлумачыла Лемеш.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі