У Беларусі прыкметна вырас унутраны дзярждоўг

Міністэрства фінансаў Беларусі / sputnik.by​
Міністэрства фінансаў Беларусі / sputnik.by​

У Беларусі прыкметна вырас унутраны дзяржаўны доўг. З пачатку года ён павялічыўся на 20%, гаворыцца ў паведамленні Міністэрства фінансаў краіны.

На 1 снежня 2021 года ён склаў 11,9 млрд рублёў, гэта на 2 млрд больш, чым на пачатак года. 

Аднак у структуры дзярждоўгу асноўную долю складае знешні дзярждоўг — запазычанні ў іншых краін і замежных інстытутаў. На 1 снежня 2021 года знешні дзярждоўг склаў 18,2 млрд долараў ЗША. Гэта крыху менш, чым на пачатак года. З улікам курсавых розніц сума замежнай запазычанасці скарацілася на 0,4 млрд долараў ЗША, або на 2,1%.

Тым не менш агульны дзярждоўг усё ж такі за гэтыя 11 месяцаў стаў большы. На 1 снежня ён склаў 58,3 млрд рублёў. Гэта на 0,5 млрд рублёў, або на 0,9%, больш, чым на пачатак года.

Павелічэнне дзярждоўгу адбылося шмат у чым за кошт скачка курсу долара. Гэта прывяло да павелічэння знешняга дзяржаўнага доўгу ў пераліку на рублі. Унутраны доўг рос за кошт актыўнай куплі валютных дзяржаблігацый кампаніямі і насельніцтвам. Пры гэтым у Мінфіне гэтым разам не паведамілі, у каго Мінск пазычаў сродкі ў мінулым месяцы, а таксама перад кім пагашаў даўгі (раней такая статыстыка публікавалася), адзначае папулярны беларускі партал навінаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі