У Беларусі пройдзе больш за 60 акцый супраць гендэрнага гвалту

Акцыі пройдуць ва ўсіх рэгіёнах Беларусі ў рамках 16 актыўных дзён па супрацьдзеянні гендэрнаму насіллю. Гэта будуць прафілактычныя семінары, трэнінгі, фотавыставы, сустрэчы з журналістамі ў розных рэгіёнах краіны. Галоўная мэта ўсіх мерапрыемстваў — прыцягнуць увагу да хатняга насілля, а таксама распаўсюдзіць інфармацыю аб арганізацыях, куды можна звярнуцца па дапамогу.  


У ліку асноўных мерапрыемстваў — комплексны арт-праект у Мінску, у творчай майстэрні “ЦЭХ”, арганізаванай ГА “Радзіслава” сумесна з праектам “Гендэрны маршрут”. Яшчэ адно мерапрыемства — сумесная акцыя з Дзяржаўтаінспекцыяй. Кіроўцам-мужчынам супрацоўнікі міліцыі і валанцёры будуць распавядаць пра акцыю “Белая стужка”, калі мужчыны выступаюць супраць усіх форм гвалту ў дачыненні жанчын і бяруць на сябе абавязанні не дапускаць агрэсіўнай формы паводзінаў, інфармуе БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі