7-8 снежня ў Беларусі праводзіцца праверка дзяржаўнай сістэмы рэагавання на акты тэрарызму, перадае БЕЛТА. Кіруе праверкай Савет бяспекі.
У гэтыя дні запланаванае перамяшчэнне вайсковай тэхнікі "і асабістага складу сіл забеспячэння нацыянальнай бяспекі". На некаторых дарогах можа быць часова абмежаваны рух. Могуць ужывацца "імітацыйныя сродкаі паразы".
Дзяржсакратарыят Савета бяспекі прыносіць прабачэнні за магчымыя нязручнасці.